Расійская артылерыя вядзе бесперапынны агонь па жылых кварталах Дэбальцава Данецкай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы РНБА.

Паводле заявы, расейска-тэрарыстычныя войскі, не маючы магчымасці прарваць абарону ўкраінскіх вайскоўцаў, другія суткі запар вядуць артылерыйскі агонь па жылых кварталах Дэбальцава з выкарыстаннем цяжкай гаўбічнай артылерыі і сістэм залпавага агню.

Спадарожнікі назірання фіксуюць чорную дымавую хмару, якая закрывае ўвесь горад. Нават здымкі з космасу фіксуюць маштабнасць злачынстваў супраць чалавечнасці расійскіх вайскоўцаў і падкантрольных ім тэрарыстычных груповак.

«Нягледзячы на Мінскія дамоўленасці, яны спрабуюць зраўняць з зямлёй Дэбальцава, ведаючы тое, што ў горадзе засталося шмат мірных жыхароў. Больш за тое, прадстаўнік тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Аляксандр Захарчанка заяўляе аб непрызнанні Мінскіх дамоўленасцей і працягу баявых дзеянняў, у прыватнасці, аб планах па вядзенні агню па Дэбальцаве, што з'яўляецца яшчэ адным доказам непрыхаваных спроб РФ і падкантрольных ёй тэрарыстаў сарваць дамоўленасці адносна спынення агню і мірнага шляху прыпыннення агрэсіі», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?