Аляксандр Лукашэнка хацеў бы абмеркаваць сітуацыю ва Украіне з Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам у трохбаковым фармаце. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю вядучаму інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» расійскага тэлеканала НТВ Вадзіму Такмянёву. 

«Я заўсёды хацеў і цяпер яшчэ больш хачу сказаць: хлопцы, давайце сядзем і на справе, вось мы ўтрох без усякіх пасрэднікаў, дамовімся, як мы спынім гэтую вайну, калі мы хочам яе спыніць, як зразумець і як засцерагчы вось гэтых людзей, якія шмат хто ідэйна ваявалі за сваю зямлю, як з імі дамовіцца?» — сказаў ён. 

У інтэрв'ю Лукашэнка таксама падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі правядзення сустрэчы «нармандскай чацвёркі» і расказаў, чаму ён тэлефанаваў Пуціну напярэдадні мерапрыемства. «Я яму расказаў, як дамаўляліся, што вось гэта зрабілі, гэта зрабілі, нават дзіркі на асфальце заляпілі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я кажу: паўтысячы журналістаў, цікавасць каласальная. Але, напэўна, кажу, ты не адсачыў, у інтэрнэце ўжо пачынаюць укідваць, што Пуцін плюне на ўсё… Вось я яму гэта расказаў і кажу: я цябе чакаю ў Мінску». 

Падчас развітання з Пятром Парашэнкам Лукашэнка запытаў ва ўкраінскага лідара пра яго ўражанні аб сустрэчы. «Ён сказаў: мы зрабілі максімум, вельмі цяжка будзе працаваць з імі. Я потым жартам кажу: ды нармальныя яны хлопцы і ў Данецку, і ў Луганску, дамовімся. Ён засмяяўся і кажа: ну, твой бы аптымізм усім», — расказаў Лукашэнка. 

Інтэрв'ю было запісана 13 лютага і сёння вечарам будзе паказана ў эфіры праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?