Reuters.com

Reuters.com

Падазраваны мужчына адкрыў агонь па паліцэйскім, якія спрабавалі затрымаць яго непадалёк ад месца двух узброеных нападаў, якія здарыліся ў Капенгагене ў суботу.

Звестак пра асобу забітага пакуль няма.

Інцыдэнт здарыўся ў пераважна імігранцкім раёне Нарэбро. Вартавыя парадку з'явіліся на падазроную кватэру і сталі чакаць вяртання гаспадара. Убачыўшы паліцэйскіх, ён дастаў зброю і пачаў страляць.

У суботу ў Капенгагене невядомы з інтэрвалам у некалькі гадзін адкрыў агонь па культурным цэнтры, у якім праходзілі дэбаты аб блюзнерстве і свабодзе самавыяўлення, і мясцовай сінагозе. У выніку два чалавекі былі забітыя і пяцёра параненыя.

Нападніку ўдалося схавацца. Мяркуючы па сведках, нельга выключыць, што ў абодвух выпадках дзейнічала адна і тая ж асоба.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?