Сусветныя паказы ўжо бачылі мадэлькі «памеру плюс» і мадэлькі сталага ўзросту. Аднак тое, што адбылося падчас Тыдня моды ў Нью-Ёрку, несумненна, увойдзе ў гісторыю моды.

На подыуме ў Нью-Ёрку з'явілася Джэймі Брюэр (Jamie Brewer), дзяўчыны з сіндромам Даўна. Яна вядомая перадусім з роляў у амерыканскім серыяле «American Horror Story».

«Гэта натхняе, бо я магу заахвочваць іншых дзяўчат, каб яны паказалі сябе! Гэта тычыцца маладых дзяўчат, але і жанчын сталага ўзросту. Яны могуць паглядзець на мяне і падумаць, што яны таксама так могуць», – пракаментавала Джэймі пасля шоу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?