Ума Турман у інтэрв’ю Today

Ума Турман у інтэрв’ю Today

На прэм’еры мінісерыяла «Аплявуха» ў Нью-Ёрку Уму Турман ледзь пазналі: здавалася, пластычная аперацыя змяніла хіба не ўсе рысы твару славутай актрысы. Але ў хуткім часе Турман з’явілася са «старым» тварам у тэлешоу Today.

«Відавочна, не ўсім спадабаўся мой макіяж», — пасмяялася акторка ў адказ на пытанне аб знешнасці.

Гледачы згадвалі нядаўнюю гісторыю іншай акторкі — Рэнэ Зэльвегер. Зорка «Дзённікаў Брыджыт Джонс» нядаўна радыкальна змяніла знешнасць ды патлумачыла тое больш спакойным ладам жыцця і шчаслівым перыядам жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?