Нацыянальны банк Украіны абвясціў пра выпуск у абарачэнне памятных манет, прысвечаных леташнім пратэстам на Майдане, якія прывялі да змены ўлады ў Кіеве.

Паводле дадзеных партала Нацбанка, з 18 лютага ў абарачэнні з'явяцца тры манеты, прысвечаныя падзеям на Майдане. Яны будуць назвацца «Рэвалюцыя годнасці», «Еўрамайдан» і «Нябесная сотня».

Памятны грашовы знак «Рэвалюцыя годнасці» наміналам 5 грыўняў будзе выпушчаны тыражом 50 тысяч асобнікаў. На адваротным баку манеты ў контуры крыжа намалявана сілавое супрацьстаянне на Майдане, падчас якога людзі палілі шыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?