Ад 14 лютага карыстальнікі Windows атрымалі магчымасць бясплатна паспрабаваць набор офісных праграм iWork ад Apple (тэкставы рэдактар Pages, табліцы Numbers і прэзентацыі Keynote) у браўзеры.

Для карыстання iWork дастаткова завесці акаўнт AppleID на iCloud. Створаныя дакументы сумяшчальныя з Microsoft Office.

Дакументы можна захоўваць як на камп’ютары, так і ў анлайн-сховішчы iCloud.

Канкурэнты Apple прапануюць свае бясплатныя анлайн-версіі офісных праграм: анлайн-офіс ад Microsoft на сайце Office.com альбо анлайн-офіс ад Google на сайце Drive.google.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?