16.02.2015 / 22:46

Супрацоўнік расійскіх спецслужбаў выпадкова выкрыў удзел у баях пад Дэбальцавам войскаў Расіі 13

Супрацоўнік расійскіх спецслужбаў брытанец Грэм Філіпс здымаў прапаганду пра наступ на Дэбальцава — і выпадкова выкрыў ўварванне ў Украіну рэгулярных войскаў Расійскай Федэрацыі.

Пра гэта піша ў Фэйсбуку галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў.

«Менавіта на такіх танках Расія ажыццяўляла ўварванне ў жніўні 2014-га — і некалькі такіх баявых машын было знішчана украінскімі войскамі, а адзін танк са складу 8-й мотастралковай брыгады быў падбіты і захоплены групай воінаў-інжынераў пад камандаваннем палкоўніка АК «Поўдзень» Кавальскага. На гэтым танку забяспечваў выхад нашых войскаў з Ілавайска экіпаж у складзе байцоў 17-й танкавай брыгады малодшага сяржанта Ісаева, механіка-кіроўцы Мартынюка, а таксама палкоўніка АК «Поўдзень» Яўгена Сідарэнкі — яны падбілі тры расійскіх БМП і задушылі шэраг агнявых кропак, чым выратавалі многія жыцці», — піша Бутусаў.

«Параўнайце відэа з фотаздымкамі. На першым — вежа Т-72Б3, знішчанага, хутчэй за ўсё, танкістамі 1-й танкавай брыгады пад Новасветлаўкай Луганскай вобласці ў жніўні.

На другім фота з параду на Краснай плошчы ў Маскве выразна відаць, чым візуальна адрозніваецца расійскі танк ад звычайнага Т-72.

На трэцім фота — той самы Т-72Б3, захоплены нашымі пад Ілавайскам, які ішоў на чале калоны, якая прарывалася з Мнагаполля», — напісаў ён.

Журналіст адзначае, што Т-72Б3 не могуць асвоіць простыя расійскія найміты — гэта найноўшы танк, якім камплектуюцца часткі пастаяннай гатоўнасці сухапутных войскаў РФ. Яго асноўнае і добра прыкметнае адрозненне — цеплавізійны прыцэл камандзіра «Сасна» беларускай вытворчасці, а таксама абсталяванне французскай кампаніі Thales, навучанне працы з такімі прыцэламі ажыццяўляецца толькі ў кадравых частках расійскай арміі.

«Я ўжо пісаў пра доказы захопу Т72Б3. Факт прамога ўдзелу расійскай арміі ў забойстве украінцаў і наступе на Дэбальцава атрымаў чарговы доказ.

А вось і іншыя доказы ўдзелу расійскіх танкавых войскаў у вайне супраць Украіны.

Зразумела, усе гэтыя матэрыялы ёсць у адзінай базе доказаў расійскай агрэсіі ва Украіне на рускай і на англійскай мовах на «Цэнзары»», — напісаў Бутусаў.

0
правінцыял / Адказаць
16.02.2015 / 22:55
Адказ расійскіх уладаў будзе прадказальным: - А вы дакажыце!
0
Мікола / Адказаць
16.02.2015 / 23:03
"Супрацоўнік расійскіх спецслужбаў" - ахаха, гэта ў першую чаргу журналіст Russia Today, усё астатняе - домыслы Бутусава. Навошта гэта копіпасціць у загаловак?
0
местный / Адказаць
16.02.2015 / 23:17
Прочитал статью и НЕ ПОНЯЛ НИЧЕГО. Как обычно, громкий (кричащий) заголовок, по факту - Сотрудник российских спецслужб - британец Грем Филлипс - он корочку показывал? Сейчас зима, на фотографиях два танка летом (максимум осенью), автор разоблачения призывает верить на слово, что они сняты именно на Украине, а не, скажем в Грузии? Опять же, якобы это было снято по Дебальцево, летом разве там велось наступление ополченцев? Мы все узнали про Дебальцево зимой, недавно, никакой растительности, как на фото, не может быть в принципе..это я только за минуту набросал, 90% новостей украинских СМИ можно разбить в пух и прах..
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру