20.01.2008 / 22:09

Істотнасьць адсутнасьці ці адсутнасьць істотнасьці? 15

Раман Бахарэвіча «Праклятыя госьці сталіцы» падобны да прозы Эльфрыды Елінэк, Нобэлеўскай ляўрэаткі..

Бахарэвіч А. Праклятыя госьці сталіцы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. – 228 с.

Гэтую кнігу мне параіў чалавек з бездакорным літаратурным густам — Сяргей Кандраценка, вярстальнік «Нашай Нівы» і выдавецтва «Логвінаў». «Гэта найлепшае, што ёсьць у сучаснай беларускай літаратуры, — заўважыў ён. — Атрымаеце асалоду».

Я пачала чытаць па дарозе дамоў — у маршрутцы. На старонцы 15 пазванілі з «Польскага радыё для Беларусі», каб задаць пытаньні наконт кніжнага рэйтынгу «НН». На пытаньне: «Значыць, беларуская літаратура разьвіваецца і запатрабаваная?» — я доўга і з энтузіязмам, выклікаючы зацікаўленасьць пасажыраў, талкавала, што такі так, і захоплена расказвала пра выдатную кнігу Бахарэвіча — пад такім уражаньнем ад яе знаходзілася па прачытаньні 15 старонак.

Але па прачытаньні кнігі цалкам зразумела, што ўражаньні ад яе дваістыя.

Стылёва кніга напісана выдатна. Калі я хацела падабраць цытаты, якія б ілюстравалі сьвежасьць мовы, нечаканасьць думак і вобразаў, то злавіла сабе на тым, што тады можна браць любы сказ — ці цытаваць усю кнігу ад пачатку да канца. Штампы тут адсутні¬чаюць цалкам.

Але… нечага ў тэксце нестае. Падкрэсьлю: нестае менавіта мне — і, магчыма, не будзе ставаць іншым чытачам падобнага складу. Я не зразумела погляду аўтара на сьвет. Падалося, у ім адсутнічае любоў, дабрыня — а для мяне гэта істотна ў літаратуры. Няўжо сьвет сапраўды такі — безь іх? Кніга пра чалавека адсутнага ў сьвеце, дзе адсутнічаюць сутнасныя паняткі? Ці проста сілы майго розуму, жыцьцёвага досьведу не стае, каб «расчытаць» сапраўдную задуму аўтара?

Проза Бахарэвіча падалася падобнай на прозу Эльфрыды Елінэк, Нобэлеўскай ляўрэаткі.

НБ

0
svby / Адказаць
21.01.2008 / 00:00
Дык што за кніжка Бахарэвіча???
0
філёлуп / Адказаць
21.01.2008 / 00:43
Кепска вычытана: \"нестае\", \"безь іх\", \"злавіла сабе\", пунктуацыя кульгае... Ох уж энці пісьменьнікі. Цы.
0
Чытач / Адказаць
21.01.2008 / 01:26
А потым Бахарэвіч напіша, што проза Бабінай -- адна з самых адметных з'яваў сучаснай беларускай літаратуры. "Ты мне, я табе". На што гэтая нататка і пісалася.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру