17.02.2015 / 16:51

Лукашэнка прыме справаздачы аб працы ўсяго сілавога блока 1

Аляксандр Лукашэнка ў хуткім часе мае намер прыняць справаздачы аб працы ўсяго сілавога блока. Пра гэта, як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ён заявіў, прымаючы 17 лютага з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка. 

«У хуткім часе мы знойдзем і форму, і магчымасць паслухаць увесь сілавы блок, а можа, нават у пракуратуры збяромся, бо многія пытанні зводзяцца на вас, на пракуратуры, вы ўвогуле кантралюеце іх законнасць дзеянняў», — сказаў ён. 

Ён пацікавіўся вынікамі аптымізацыі органаў пракуратуры. «Мы з вамі дамаўляліся, што да 1 студзеня мы закончым гэту ўсю рэформу арганізацыйнай структуры пракуратуры. На што мы сёння выйшлі? Што ў нас насамрэч атрымліваецца?» — спытаў Лукашэнка. Паводле слоў Аляксандра Канюка, працэс аптымізацыі органаў пракуратуры завершаны. Створана кампактная сістэма, якая складаецца з трох ступеняў: пракуратуры раёна, пракуратуры вобласці і генеральнай пракуратуры. 

Лукашэнка таксама закрануў пытанні аб крымінагенным становішчы ў краіне. Ён нагадаў, што за апошнія гады ў Беларусі колькасць зняволеных была скарочана напалову: прыкладна з 60 тыс. да крыху больш за 30 тыс. «У сувязі з гэтым ці няма ў нас пагаршэння крымінагеннага становішча?» — пацікавіўся Лукашэнка. Як паведаміў генеральны пракурор, назіраецца зніжэнне колькасці правапарушэнняў. 

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што Генеральная пракуратура мае намер больш актыўна заняцца дэбіторскай запазычанасцю экспарцёрам. Тут існуе прынцыповая дамоўленасць з генеральным пракурорам Расіі аб сумесных дзеяннях. 

Генпракуратура Беларусі мае намер таксама актывізаваць працу ў дачыненні да праверкі эфектыўнасці выкарыстання абсталявання, набытага за кошт бюджэту і дзяржпадтрымкі. Так, плануецца, што ў хуткім часе Генпракуратура і Камітэт дзяржаўнага кантролю правядуць нараду, дзе будуць выпрацаваныя асноўныя кірункі гэтай працы. 

Яшчэ адным прыярытэтным відам дзейнасці генеральнай пракуратуры ў 2015 годзе стане нагляд у сферы падатковага заканадаўства.

0
Тэмпарытмус / Адказаць
19.02.2015 / 06:17
Ужо даўно пара даваць, а не забіраць. А фармулеўка - колькасьць зьняволеных была скарочана напалову? Скарочаная ці скарацілася? Не, такі какей нам ня нужан.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру