Сёння на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Рафіева прыкладна ў 17:15 адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў — «Опель Вектра» і «Опель Астра», паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Маскоўскага РАУС Любоў Трапашка.

«32-гадовы кіроўца «Опель Вектра» рухаўся па вуліцы Ясеніна з боку вуліцы Слабадской у напрамку Рафіева. Другі кіроўца (39 гадоў) рухаўся яму насустрач па вуліцы Ясеніна з боку Громава», — распавяла Любоў Трапашка.

На скрыжаванні «Опель Вектра» паспрабаваў развярнуцца, аднак другі аўтамабіль, працягваючы ехаць уперад, не змог пазбегнуць сутыкнення. Ад удару «Опель Астра» выкінула на тратуар, дзе аўтамабіль здзейсніў наезд на мужчыну 1980 года нараджэння, жанчыну 1951 года нараджэння, якая была з пяцігадовай унучкай.

У выніку мужчына атрымаў чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені цяжкасці і закрыты пералом левай нагі. Жанчына атрымала пералом галенастопа, а дзіця, папярэдне, удар ногі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?