Верхнія лаўкі пасажырскіх цягнікоў беларускага фармавання аснашчаны рамянямі бяспекі. Пра гэта 18 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Міхаіл Федзюковіч.

Паводле яго слоў, цяпер усе пасажыры, якія едуць на верхніх лаўках, могуць выкарыстаць рамяні бяспекі. Прычым аказваць гэтую паслугу павінны праваднікі па жаданні пасажыра. Цягнікі беларускага фармавання былі аснашчаны рамянямі бяспекі ў 2007 годзе.

Акрамя таго, для забеспячэння маёмаснай бяспекі пасажыраў дадаткова да канструктыўных сістэм кантролю доступу праводзіцца аснашчэнне вагонаў закрытага тыпу блакіратарамі замка пасажырскіх купэ.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0