Партал marketing.by прадставіў зробленае Gemius даследаванне сайтаў, на якія мужчыны-беларусы заходзяць значна часцей за беларусак. У рэйтынг трапілі не менавіта беларускія сайты, а сайты, што наведвалі беларусы ў снежні 2014 года.

Топ-20 сайтаў у Беларусі паводле долі мужчынскай аўдыторыі:

Самымі мужчынскімі сайтамі сталі ў асноўным старонкі пра спорт, фінансы, аўто, тэлекамунікацыі і гаджэты.

Топ-20 узначаліў беларускі торэнт-трэкер torrents.by — там 89,9% аўдыторыі склалі мужчыны. Сярод беларускіх наведнікаў расійскага парталу 4pda.ru, прысвечанага смартфонам і планшэтам, мужчын было 85,27%. Бізнес-партал probusiness.by мае сярод аўдыторыі 84,46% мужчын.

Пол віртуальных танкістаў аказаўся не такім адназначным — сайт распрацоўшчыкаў World of Tanks wargaming.net заняў толькі 9 месца з 81,21% мужчын у аўдыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?