rbc.ua

rbc.ua

Магчымасць захаваць самаабвешчаную Луганскую народную рэспубліку (ЛНР) у складзе абноўленай у рамках Мінскіх дамоўленасцей Украіны разглядаецца, але толькі час пакажа, ці па шляху рэспубліцы з Кіевам. Такую заяву зрабіў на брыфінгу ў ЛуганскІнфармЦэнтры кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі.

«Ці будзем мы ў складзе Украіны? Гэта будзе залежаць ад таго, якая Украіна будзе. Тая, якая цяпер ёсць — не, мы ніколі не будзем з такой Украінай у адным складзе», — сказаў лідар ЛНР.

Калі ж кіеўскія ўлады правядуць тыя рэформы, якія прадугледжаны ў падпісаным 12 лютага комплексе мер па выкананні мінскіх пагадненняў, то гэта будзе ўжо іншая краіна. Тады — «магчыма», сказаў Платніцкі.

«Паглядзім, чым гэта скончыцца і як», — растлумачыў кіраўнік рэспублікі.

«Мы ніколі не казалі, што ваюем з народам Украіны. Усё залежыць ад таго, які ў нас народ, хто нашы суседзі. Калі мы для іх — тэрарысты, сепаратысты, ворагі, то і яны нам не браты», — сказаў Платніцкі.

«Калі адбудзецца змена палітычнага ладу, гэта здыме шоры з вачэй у народа, яны пачуюць тое, што адбываецца ў свеце, а не тое, што мэтанакіравана ўбіваецца ім у галаву» — «тады і паглядзім, з кім мы», адзначыў ён.

«Наш народ выказаўся, мы правялі «рэферэндум». Мы — за аддзяленне ад такой, цяперашняй Украіны. Застанемся мы ў складзе будучай, новай, абноўленай Украіны — пакажа час. На сённяшні дзень мы настроены на дакладнае, жорсткае разуменне таго, куды мы ідзем», — заявіў Платніцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?