18.02.2015 / 18:08

Сёння на свабоду выходзіць лідар грузаперавозчыкаў 4

18 лютага пасля 15 сутак арышту выходзіць на волю Сяргей Штода. Яго ўзялі, каб сарваць акцыю грузаперавозчыкаў. Справа ў тым, што Сяргей Штода 26 студзеня абвясціў, што перавозчыкі выйдуць 4 лютага да Саўміна абараняць свае правы.

Сяргей быў затрыманы 3 лютага «за нецэнзурную лаянку» пасля таго, як ён выйшаў з будынка Саўміна. Раніцай 3 лютага Сяргей Штода адправіўся на сустрэчу з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім, на якую быў запісаны загадзя.

З Мацюшэўскім, як пазней высветлілася, ён так і не сустрэўся (той быў у ад'ездзе), але памочнік першага віцэ-прэм'ера абяцаў, што Сяргея ў бліжэйшы час запросяць для разгляду пытання. Сяргей выйшаў ад яго натхнёны, што справа зрушылася з мёртвага пункта.

На сустрэчы планавалася абмеркаваць, як выйсці з сітуацыі, якая склалася — беларускія грузаперавозчыкі аказаліся на мяжы знішчэння. Улады абяцалі правесці амністыю па штрафах, якія ўтварыліся ў першыя тры месяцы працы сістэмы BelToll з прычыны тэхнічных збояў сістэмы і недастатковага інфармавання перавозчыкаў з нагоды новаўвядзенняў. Аднак пасля змены эканамічнай сітуацыі, улады забралі сваё абяцанне назад.

Сяргей Штода пайшоў на прыём да першага віцэ-прэм'ера В. Мацюшэўскага, каб не даводзіць пытанне да вулічнай акцыі, аднак сустрэча з другім чалавекам ва ўрадзе, як мы бачым, аказалася пасткай. Бо аб пераносе запланаванай сустрэчы памочнік мог паведаміць Сяргею па тэлефоне, але не зрабіў гэтага.

Наіўна верыць беларускім чыноўнікам.

На 4 лютага на 9.00 на Савецкай, 11 быў абвешчаны збор падманутых грузаперавозчыкаў.

Сяргей Штода, які выступаў у ролі лідара грузаперавозчыкаў, 26 студзеня быў вымушаны звярнуцца да калег па няшчасці са зваротам:

«Паважаныя калегі, перавозчыкі, хто сутыкнуўся са штрафамі BelToll! Лічу патрэбным паведаміць вам, што абяцанай раней уладамі амністыі па нашых штрафах не будзе, міністэрству фінансаў усё мала грошай…

Транспартная інспекцыя запусціла працэдуру банкруцтва для невялікіх арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. У вашы банкі будуць прыходзіць электронныя лісты з плацежным патрабаваннем спагнаць гэтыя шалёныя штрафы без паведамлення вам. Вашы грошы без вас здымуць, для кагосьці гэта будзе канец.

У нас ёсць яшчэ магчымасць, ёсць шанец, што нешта змяніць. Прыходзьце 4 лютага ў 09:00 да Саўміна на Савецкую, 11, усе разам звернемся да Лукашэнкі. Усе канцы зводзяцца да яго. Звернемся і папросім разабрацца.

Мы не тэрарысты, нічога супрацьзаконнага рабіць не будзем, мы толькі просім разабрацца ў нашай сітуацыі, мы — частка народа, мы законапаслухмяныя падаткаплацельшчыкі. Гэтыя паветраныя штрафы прывядуць да банкруцтва многіх, наступствы ўсе разумеюць, нельга да гэтага даводзіць.

Прашу ўсіх: прыходзьце. Будуць пытанні — тэлефануйце мне па тэлефоне (29) 169 76 49.

Сяргей Штода»

Відэазварот Сяргея Штоды ад 26 студзеня можна паглядзець тут.

0
Inhvar / Адказаць
18.02.2015 / 18:36
Цi сустрэнуць яго хоць?
0
Анцiк / Адказаць
18.02.2015 / 18:54
Вера у добрага цара ци надщея, што хоць так прыцягнуць увагу да праблемы?
0
лабус / Адказаць
18.02.2015 / 21:31
Ну а цi сустрэуся за Васiлем Мацюшэускiм? Наiуны
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру