18.02.2015 / 19:38

Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні 6

Аляксандр Лукашэнка ў адпаведнасці з пунктам 18 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прысвоіў чарговае воінскае званне генерал-маёра палкоўнікам Паўлу Муравейку, Ігару Дземідзенку, Вячаславу Язерскаму, Аляксандру Невяроўскаму.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена палкоўнікам міліцыі Віктару Дубаўцу і Віктару Сянько.

Палкоўніку ўнутранай службы Аляксандру Худалееву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы.

Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена палкоўнікам юстыцыі Аляксею Волкаву, Алегу Шаркову і Максіму Вароніну.

Палкоўніку фінансавай міліцыі Ігару Маршалаву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра фінансавай міліцыі.

Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыю Сянько прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу. 

Намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Дубаву прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 18 лютага.

0
Майорка / Адказаць
18.02.2015 / 19:49
Служу Беларусі! Жыве Беларусь! Кантравэрсіі няма?
0
Кнехт / Адказаць
18.02.2015 / 20:53
Мяркую, што для папаўнення бюджэту ў сучасных складаных умовах патрэбна ўводзіць у Беларусі званне "Маршал фінансавай міліцыі". А мо і "фельдмаршал", з улікам Таможнага Саюза.
0
Just / Адказаць
18.02.2015 / 21:12
Кнехце, уявеце, паказваюць корку маршала фінансавай міліцыі... Стаўпец:-) А пасьля гэтыя зорныя войны за акіян для аналізу. І Псакі на выдаху. Ухты.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру