Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў Расію спыніць падтрымку сепаратыстаў на Данбасе. Пра гэта ён заявіў 18 лютага ў Рызе пасля сустрэчы з прэзідэнтам Латвіі, паведамляецца на афіцыйным сайце НАТА. 

«Мінскія пагадненні — гэта найлепшая магчымасць для працяглага мірнага вырашэння, — сказаў ён. — Што сапраўды мае значэнне, дык гэта спыненне агню і выкананне мінскіх дамоўленасцяў». 

Столтэнберг падкрэсліў, што занепакоены пагаршэннем сітуацыі ў Дэбальцаве. «Адмова сепаратыстаў выконваць, паважаць рэжым спынення агню ставіць пад пагрозу пагадненне. Як і іх адмова забяспечыць доступ у гэты раён назіральнікам ад АБСЕ», — адзначыў ён. 

Паводле слоў Столтэнберга, расійскія войскі, артылерыя і падраздзяленні проціпаветранай абароны, а таксама элементы камандавання і кіравання «ўсё яшчэ актыўныя ва Украіне». 

«Расія падтрымлівала сепаратыстаў узброенымі сіламі, трэніроўкамі і пастаўкамі зброі, — сказаў Столтэнберг. — Я заклікаю Расію спыніць падтрымку сепаратыстаў. І вывесці яе войскі і ваенную тэхніку з тэрыторыі ўсходняй Украіны ў адпаведнасці з мінскім пагадненнем. Сепаратысты павінны спыніць атакі неадкладна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?