Сярод кіраўнікоў баевікоў у раёне Дэбальцава на Данбасе быў заўважаны дзеючы намеснік камандуючага Сухапутных войскаў РФ генерал-лейтэнант Аляксандр Лянцоў.
Расійскія СМІ і журналісты баевікоў знялі на відэа наёмнікаў у раёне Дэбальцава. Сярод іх на камеры «засвяціўся» і расійскі генерал-лейтэнант Лянцоў. У той жа час, на відэа інтэрнэт-рэсурсу баевікоў ён падпісаны як «камандзір падраздзялення народнай міліцыі ЛНР».
На відэа Лянцоў распавядае расійскім журналістам, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта здаюцца ў палон баевікам з-за таго, што патрапілі ў акружэнне. Пры гэтым, на ваеннай форме Лянцова няма ніякіх шаўрон расійскай арміі, ён апрануты ў звычайны камуфляж і шапку-вушанку, як і іншыя баевікі.
На відэа Лянцоў з'яўляецца з 10 хвіліны.
У сваю чаргу, украінскія СМІ паведамляюць, што на Данбас Лянцоў прыбыў яшчэ 26 верасня мінулага года. Ён нібыта павінен быў забяспечыць рэалізацыі Мінскіх дамоўленасцей.