Пры канцы шумлівае маніфэстацыі 10 студзеня прадпрымальніцкія лідэры заклікалі правесьці наступную акцыю пратэсту а 12-й гадзіне 21 студзеня. Яны прапанавалі зноў сабрацца на Кастрычніцкай плошчы. "Мітынгу 21-га ніхто не адмяняў", - заявіў прадпрымальніцкі лідэр з Вузды Віктар Крываль.

Пакуль няясна: ці знойдзецца ў панядзелак сьмелы, які ўзьніме сьцяг? Амаль усе прадпрымальніцкія лідэры апынуліся пад арыштам. На Акрэсьціна прэвэнтыўна адправілі чатыры дзясяткі маладых актывістаў апазыцыі. Што характэрна, 10-га людзі ў чорным асабліва палявалі на асобаў, якія ўзьнялі над маніфэстацыяй эканамічнага пратэсту бел-чырвона-белыя штандары. Вядома, што маніфэстацыя бяз флагаў хутка ператвараецца ў натоўп.

10-га прадпрымальнікаў падтрымала апазыцыя, студэнты і пэнсіянэры. Улады адказалі сілавымі мэтадамі: аб'яднаньню прадпрымальнікаў і партыям прыгразілі закрыцьцём, актывістам - крымінальнымі справамі. За некалькі гадзінаў можна будзе пабачыць, якое ўзьдзеяньне на сацыяльна незадаволеных аказваюць сілавыя меры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?