Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання Міністэрства абароны падарылі аўтамат Калашнікава.

Падарунак у спецыяльным футарале кіраўніку дзяржавы паднёс міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. Ён адзначыў, што на працягу ўжо некалькіх дзясяткаў гадоў гэта надзейная правераная зброя запатрабавана ў войсках многіх краін свету.

«Добрая зброя. Мая», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы падарунак.

Раней Лукашэнка заявіў, што калі давядзецца бараніць краіну, ён будзе ў першых шэрагах.

«Вы павінны ведаць: у неабдуманыя, непатрэбныя для краіны авантуры я вас ніколі не ўцягну. Але, калі давядзецца абараняць сваю зямлю і стаяць спінай да спіны, плячом да пляча, вы можаце быць упэўненыя, што мяне вы там ўбачыце ў першых шэрагах», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?