Амерыканская кампанія DOOB3D прапанавала паслугу 3D-друку зменшанай копіі чалавека. Адмысловы комплекс для 3D-сканавання дае неверагодную дэталізацыю і жывасць «міні-сябе», распавядае Geektimes.
Комплекс складаецца з каляровых 3D-прынтараў і вялізнай будкі з 54 18-мегапіксельнымі камерамі, што адначасова фатаграфуюць чалавека з усіх бакоў. Па фота праграма стварае 3D-мадэль чалавека. Друк дэталёвай фігуркі ідзе з хуткасцю 28 мм на гадзіну.
Комплекс каштуе прыблізна 80 тысяч даляраў. Кампанія мае ўласныя цэнтры стварэння «міні-сябе» ў Нью-Ёрку, Лос-Анжэлесе, Дзюсельдорфе і Токіа. Кліенты атрымліваюць фігуркі праз некалькі тыдняў па фатаграфаванні.
Фігурка вышынёй у 10 см каштуе каля 95 даляраў. 35 см — ужо 695 даляраў.
Па словах супрацоўнікаў аднога цэнтру, кліенты прымаюць забаўныя позы пры фатаграфаванні, некаторыя нават цалкам распранаюцца. Што важна, кампанія не дазваляе рэдагаваць копію сябе перад друкам.