19.02.2015 / 19:34

Камень-русафоб і Саша Грэй у «Наваросіі»: у якую брахню вераць у Рунэце 26

Адразу два буйных расійскіх выдання распавялі 18 лютага гісторыю фальшывых цытат у «Аднакласніках».

На выяве расійскі дэпутат Віталь Мілонаў, вядомы рэзка гамафобскай пазіцыяй, аўтар закону супраць прапаганды гомасэксуалізму. Паверылі, аблаялі

«Шчырым патрыятычным» рэакцыям карыстальнікаў сацсетак на выявы славутых людзей з фальшывымі «русафобскімі» цытатамі альбо паведамленнямі пра забойства ў Данбасе прысвяцілі вялікія матэрыялы TJournal і Meduza.

Пачаткам стыхійнага флэшмобу сталі некалькі выяў з фальшывымі цытатамі, размешчанымі ў суполцы «УКантакце» пад назвай «Філіял Аднакласнікаў».

«Аднакласнікі» вядомыя спецыфічнай аўдыторыяй — частка яе, напрыклад, блытае сацсетку з пашукавіком. У Расіі некаторыя лічаць сацсетку «рэзервацыяй» недасведчаных інтэрнаўтаў.

Кіраўнік суполкі Арцём Крашаніннікаў закінуў у суполку прыхільнікаў Пуціна на «Аднакласніках» карцінкі з фальшывымі цытатамі Рамзана Кадырава (ён нібы кажа, што ўратаваў першага рускага ў 16 год, напраўду ж казаў, што забіў) і Уладзіміра Пуціна (ён нібы называў свайго палітычнага апанента Аляксея Навальнага вартым пераемнікам).

 «Укіды» Крашаніннікава атрымалі разнастайныя каментары — у Кадырава «паверылі», у Навальнага — не.

Развіццё ідэі, адзін з прыкладаў

Падпісантам яго суполкі «УКантакце» ідэя спадабалася, яны сталі ладзіць рэгулярныя дыверсіі. Ідэю падхапілі і карыстальнікі іміджборда «Двач». Не толькі карыстальнікі «Аднакласнікаў», але і «адданыя патрыёты» ў іншых сацсетках «вяліся» на «забітых у Данбасе» Алекса Наваліса (насамрэч, Аляксея Навальнага — ён ацаніў жарт) і медсястру Сашу Сярову (былую порназорку Сашу Грэй — яна злічыла выяву за сапраўдную расійскую прапаганду).

Чым далей, тым больш абсурднымі станавіліся дыверсіі. Але штораз яны выклікалі агрэсіўную рэакцыю да тэм Украіны, Еўропы і ЗША, але патрыятычную — да Пуціна і Расіі.

Агрэсіўныя каментары з’яўляліся пад спецыфічнымі «русафобамі» — нават марскім слімаком і камянём.

 

«Я думаю, у гэтым пытанні кропка біфуркацыі ў вялікай часткі нашага грамадства ўжо пройдзеная. Айчыннае ТВ, застаючыся па сутнасці безальтэрнатыўнай крыніцай інфармацыі для велізарнай колькасці расійцаў, прызвычаіла іх успрымаць за праўду ўсё што заўгодна», — кажа Крашаніннікаў пра рэакцыю на выявы.

Аляксандр Арсёнаў

0
merlin / Адказаць
19.02.2015 / 20:04
На днях видела на одноклассниках сообщение типа: "Была родственников в гостях во Львове. У них там показывают по телевизору ненастоящего Путина! Он стучит по экрану и кричит: "Мы захватим всю Украину"! Я им говорю: "Посмотрите, это же подставной актер! Путин старше и выглядит не так! Вас обманывают!" Прошу максимальный перепост, пусть украинцы это увидят!" Внизу 15 тысяч классов, зановес.... Дальше не комментирую, цензура сайта не пропустит:)
0
Дмитрий / Адказаць
19.02.2015 / 20:31
Последняя цитата с Ульяновым особенно "вставляет"!
0
Васілек / Адказаць
19.02.2015 / 20:46
"Жыда-бэндэраўская гадзіна"... Нешта зашмат у адным. Вось жа Мядзьведзеў усе пра Інтэрнэт. Хай бы сказаў як профі-сканэр - людзі, будзьце пільнымі. Ганіце гэтую навалач, давярайце правераным крыніцам... Ой, дагэгуль ваенторгаўскі сэксшоп пакою не дае. Проста не ўкладаецца ў маю простую галаву.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру