20.02.2015 / 13:22

Вясёлкавыя каўнерыкі перашкодзяць катам забіваць 4

Ветэрынары сцвярджаюць, што нашэнне катамі каўнерыкаў чырвонай альбо вясёлкавай афарбоўкі ўдвая знізіць колькасць іх ахвяр.

Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Applied Animal Behaviour Science, пацвердзіла эфектрыўнасць каўнерыкаў Birdsbesafe у ратаванні птушак, рэптылій і амфібій ад катоў.

У даследаванні бралі ўдзел 114 старэйшых за два гады катоў з прытулку ў Аўстраліі.

Аксэсуар, што не замінае хатняму кату жыць здаровым жыццём, на 54% знізіць колькасць яго ахвяр.

Самі каты добра адаптаваліся да новага аксэсуару: 80% уладальнікаў катоў кажуць, што жывёлы не мелі ніякіх праблем з каўнерыкам, 17% кадуць, што каты звыклі да яго за першыя два дні.

Фота: birdsbesafe.com

Некаторыя яскравыя колеры птушкі бачаць лепей за іншыя. Напрыклад, жоўты колер каўнерыкаў нязначна зменшыў колькасць ахвяр, але чырвоны і вясёлкавы дапамог раней распазнаць драпежніка. Тым часам мышам і пацукам, што маюць слабейшы каляровы зрок, такія каўнерыкі не дапамогуць.

Хатнія каты забіваюць часцей, чым думаюць людзі. Кожны з 60 мільёнаў катоў, што маюць доступ на двор у ЗША, забівае 12-16 птушак на год.

Аляксандр Арсёнаў

0
Мэл / Адказаць
20.02.2015 / 16:02
"80% уладальнікаў катоў кажуць, што жывёлы не мелі ніякіх праблем з каўнерыкам" Не верю! Черный кот как-то подозрительно похож на птичку из angry birds.
0
Алёна К. / Адказаць
21.02.2015 / 21:33
Гэта парушэнне кашыных законаў))) Мае каты не пагадзіліся б на такі каўнерык.
0
+++ / Адказаць
01.03.2015 / 15:54
Кожны з 60 мільёнаў катоў, што маюць доступ на двор у ЗША, забівае 12-16 птушак на год. \\\\\\\\\\\\\\ 700 мільёнаў птушак у год! каты ратуюць ЗША ад гібелі...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру