18—19 студзеня ў 27 храмах Мінска прайшлі набажэнствы ў гонар свята Вадохрышча, у якіх узялі ўдзел каля 72 тысяч чалавек.

18 студзеня ахову грамадскага парадку ў месцах правядзення набажэнстваў забяспечвалі 167 супрацоўнікаў міліцыі, 19 студзеня — 117. Парушэнняў грамадскага парадку не назіралася, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

БелаПАН

Гэта ў тры з паловай разы больш, чым у сьвяткаваньні праваслаўнага Раства. Тады ў сьвяточных набажэнствах 6—7 студзеня ў сталіцы, паводле ацэнак міліцыі, узялі ўдзел 22 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0