20.02.2015 / 14:46

Крымінальная справа супраць Баўмгертнера ў Расіі спынена 3

Крымінальная справа ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера ў Расійскай Федэрацыі спынена.

tass.com

Пра гэта заявіў у пятніцу генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

«Наколькі мне вядома, там (у РФ) спыненая крымінальная справа ў дачыненні да Баўмгертнера», — адзначыў генпракурор.

Між тым ён падкрэсліў, што «спыненне гэтай крымінальнай справы не азначае, што нельга заяўляць пазовы пра кампенсацыю шкоды».

«Сам факт спынення крымінальнай справы ў дачыненні да Баўмгертнера не азначае, што ў парадку грамадзянскага судаводства нельга будзе падаць пазоў», - заявіў Канюк.

Генпракурор паведаміў, што ў бліжэйшы час правядзе перамовы з Генеральнай пракуратурай Расіі, на якіх плануе абмеркаваць у тым ліку пытанне аб кампенсацыі для Беларусі ўрону па калійнай справе. 

0
гаспадар літоўскі / Адказаць
20.02.2015 / 17:26
Відаць злодзеі ў расеі ў вялікай пашане. Напэўна яшчэ не ўсе кватэры на Манхэтане скуплены, ёсьць і ў Лондане вольная нерухомасьць.
0
правінцыял / Адказаць
20.02.2015 / 18:14
А можа нашаму новаму прэм'ер-міністру запрасіць яго зноў наведаць Беларусь?
0
Перпендыкулярэц / Адказаць
21.02.2015 / 00:31
Пакуль не стаў чытаць артыкул, не разумеў, пра каго размова. Няўжо, думаю, дакалупаліся да рэкардсмена - славутага скакуна са стратасферы...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру