20.02.2015 / 17:29

Купіць квіток у Купалаўскі цяпер можна на сайце тэатра 4

Гледачы атрымалі магчымасць купляць квіткі ў Купалаўскі на сайце тэатра. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Пачала дзейнічаць абноўленая версія сайта kupalauski.by. Цалкам змяніўся яго дызайн, навігацыя, структура. Ключавое новаўвядзенне — у прадастаўленні магчымасці набыць квіток на спектаклі тэатра. Для гэтага дастаткова, зарэгістраваўшыся на сайце, кіравацца інструкцыямі раздзелаў «Забраніраваць квіток», «Аплаціць квіток», «Раздрукаваць квіток».

У тэатры расказалі, што на сайце ёсць інфармацыя аб спектаклях, якія праходзяць з сінхронным перакладам на англійскую мову. Усе пастаноўкі Купалаўскага ідуць на беларускай мове, перакладныя паказы абазначаны ў афішы спецыяльным знакам. Бліжэйшыя такія спектаклі пройдуць 20-22 сакавіка — гэта прэм'ерная «Чайка» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

Акрамя таго, сайт Купалаўскага тэатра існуе ў англамоўнай версіі, што дае магчымасць атрымліваць інфармацыю аб тэатры і яго пастаноўках ад першакрыніцы замежным наведвальнікам.

Абноўленая версія сайта інтэгравана з сацыяльнымі сеткамі, і з яго можна адразу перайсці да архіва тэатральных відэазапісаў на YouTube або на афіцыйную старонку тэатра на Facebook, сачыць за падзеямі Купалаўскага там, праглядаць больш здымкаў, чытаць інтэрв'ю з артыстамі.

На новым сайце таксама размешчана інфармацыя аб рабоце кавярні «Аўстэрыя Уршуля» і асартыменце сувенірнай крамы, якая знаходзіцца ў мініяцюрным будынку побач з тэатрам.

Сярод сэрвісаў таксама магчымасць куплі квіткоў анлайн і на іншыя тэатральна-музычныя мерапрыемствы ў беларускай сталіцы. У раздзеле «Афіша Мінска» можна знайсці інфармацыю аб іншых мерапрыемствах.

0
Яўген / Адказаць
20.02.2015 / 18:03
Аператыўна) Я шчэ ўлетку набываў праз сайт)
0
Hedymin / Адказаць
20.02.2015 / 18:21
Можна было купіць квіток яшчэ з неабнаўленага сайту.
0
мойра / Адказаць
21.02.2015 / 11:40
Вось-вось і раней таксама набываў квіткі не бачу ў чым навіна сайту,у тым што зьмянілі структуру і дызайн,дык не так і зручна цяпер стала,няма падставы для хвастаўцтва
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру