У матчы чэмпіянату Іспаніі «Малага» перамагла ў гасцях зорную «Барселону» — 1:0 (Хуанмі, 7).
Беларускі абаронца Ягор Філіпенка быў у заяўцы на матч, але на поле зноў не выйшаў. Беларус правёў у складзе «Малагі» толькі адзін матч, было гэта ў Кубку Іспаніі.
Мадрыдскі «Рэал» можа заўтра адарвацца ад «Барсы» на чатыры ачкі: клуб згуляе ў гасцях з «Эльчэ».