На Міхайлаўскай плошчы Кіева пачала працу дакументальная выстава «Прысутнасць. Доказы агрэсіі расійскіх войск на тэрыторыі Украіны», паведаміў сайт украінскага Міністэрства абароны.

Збіты і захоплены ўкраінцамі расійскі вайсковы беспілотнік Гранат-4.

Збіты і захоплены ўкраінцамі расійскі вайсковы беспілотнік Гранат-4.

Выстава дэманструе боепрыпасы, узоры цяжкай баявой тэхнікі, стралковай зброі, беспілотнікі, дакументы, вопратку, якія сведчаць пра маштабную падтрымку баевікоў з боку РФ і непасрэдны ўдзел расійскай арміі ў баях супраць украінскай арміі, кажуць арганізатары.

«Тут можна ўбачыць захопленыя ўкраінскімі вайскоўцамі падчас аперацыі ў Дэбальцаве гранатамёты, якія не вырабляюцца на тэрыторыі Украіны», — заявіў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак.

На другім плане — трафейная РСЗА Град на шасі расійскага Уральскага аўтазавода.

На другім плане — трафейная РСЗА Град на шасі расійскага Уральскага аўтазавода.

Выстава адкрыта з 21 па 29 лютага з 10.00 да 22.00. Частка экспанатаў потым будзе перададзеная Музею Вялікай Айчыннай вайны, іншыя вернуцца ў следчыя ўстановы ў якасці рэчавых доказаў.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?