8:08

У намінацыі «найлепшы фільм» перамог «Бёрдмэн» Алехандра Гансалеса Ін'ярыту. «Бёрдмэн» таксама ўдастоіўся яшчэ трох намінацый: як найлепшая рэжысёрская праца, найлепшая аператарская праца (Эмануэл Любецкі) і найлепшы арыгінальны сцэнарый.

Былы акцёр Рыган Томпсан, які некалі сыграў ролю папулярнага супергероя Бёрдмэна, цяпер вырашае ўзяць удзел у новай брадвейскай пастаноўцы, каб вярнуць сабе былую славу. 

Алехандра Гансалес Ін'ярыту, LA Times

Алехандра Гансалес Ін'ярыту, LA Times

LA Times

LA Times

8:05

Засталося даведацца толькі найлепшы фільм. На званне найлепшага фільма 2014 года прэтэндуюць восем карцін. Гэта «Снайпер» Клінта Іствуда — самы касавы «оскараўскі» фільм гэтага года, «Бёрдмэн», «Малалецтва», «Гатэль «Гранд Будапешт», «Гульня ў імітацыю», «Сельма», «Сусвет Стывена Хокінга» і «Апантанасць».

7:50

Найлепшая жаночая роля — Джуліяна Мур («Усё яшчэ Эліс»), гэта наогул першы «Оскар» актрысы.

LA Times

LA Times

7.45

Найлепшая мужчынская роля — Эдзі Рэдмэйн «Сусвет Стывена Хокінга»

Эдзі Рэдмэйн, AFP

Эдзі Рэдмэйн, AFP

Найлепшай рэжысёрскай працай прызнаны Алехандра Гансалес Ін'ярыту з яго «Бердманам»

07:39

Прыз за найлепшы арыгінальны сцэнар атрымаў «Бёрдмэн».

07:05

Прыз у намінацыі «найлепшы фільм на замежнай мове» атрымала «Іда» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага.

Сярод пяці намінантаў на «Оскар» быў і расійскі фільм «Левіяфан» Андрэя Звягінцава. 

«Жыццё поўнае сюрпрызаў», — пракаментаваў рашэнне журы Павел Паўлікоўскі, пасля таго як Ніколь Кідман назвала пераможцу.

Дзеянне «Іды» адбываецца ў Польшчы 1960 года. Галоўная гераіня карціны — маладая дзяўчына Ганна — сірата, якая правяла дзяцінства ў каталіцкім кляштары. Яна збіраецца прыняць зарок і стаць манашкай, калі даведваецца, што яна — габрэйка, якую аддалі ў манастыр, каб выратаваць ад нацыстаў у часе Другой сусветнай вайны.

Прыз за найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм атрымаў «Горад герояў», які не лічыўся фаварытам. Многія ставілі на «Як прыручыць дракона-2». Але «Горад герояў» — вельмі мілы і класны мульт, лепшы, чым «Драконы».

Найлепшай кароткаметражкай стаў мультфільм «Меню», які дэманстраваўся ў кінатэатрах перад асноўным мультфільмам.

Джэй Кей Сіманс атрымаў прыз у намінацыі «Найлепшая роля другога плана» ў фільме «Апантанасць».

Найлепшы дакументальны фільм — пра Эдварда Сноўдэна (Грамадзянін чатыры), найлепшая песня — «Glory» з фільма «Сельма».

Найлепшая песня — Glory з фільма «Селма», які распавядае пра расавыя праблемы ў 1960-я і Марціна Лютэра Кінга.

Песню выконваюць рэперы Коман і Джо Леджэнд.

Прыз за найлепшую музыку атрымаў Аляксандр Дэпла («Гранд Будапешт»).

У намінацыі «Найлепшы гульнявы кароткаметражны фільм» прэмію атрымаў «Тэлефонны званок» рэжысёра Мата Кірбі.

Пераможцам у намінацыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм» стаў «Тэлефон даверу для ветэранаў», зняты Элен Гузенберг Кент і Данай Пэры.

Узнагароду за найлепшы дызайн касцюма атрымала Мілена Кананера з «Гатэля «Гранд-Будапешт».

Гэты ж фільм атрымаў яшчэ адзін «Оскар»: ён быў прысуджаны Фрэнсісу Хэнану і Марку Кольер за найлепшы грым і прычоскі.

Афіцыйна абвешчаныя таксама ўладальнікі ганаровых «Оскараў» — француз Жан-Клод Кар'ер, японец Хаяа Міядзакі і ірландка Морын О'Хара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?