23.02.2015 / 15:10

Лукашэнка: Мы не сталі граміць помнікі, пачыналі мяняць назвы вуліц, але своечасова спахапіліся 52

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 23 лютага на цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу.

president.gov.by

У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка апраўдваў сваю палітыку. Ён заявіў, што ў Беларусі традыцыйна адзначаецца дата 23 лютага, бо яна «на працягу многіх дзесяцігоддзяў гуртуе не толькі вайскоўцаў краіны, але і ўсё грамадства, увасабляе ратны подзвіг многіх пакаленняў абаронцаў Радзімы».

«Гэта памяць пра многія мільёны нашых суграмадзян, якія аддалі сваё жыццё на палях бітваў. А таксама пра тых, хто стаяў ля вытокаў зараджэння арміі маладой Савецкай дзяржавы ў гады Грамадзянскай вайны, удзельнічаў у стварэнні Беларускай ваеннай акругі ў міжваенны перыяд і бараніў свабоду нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто на працягу многіх дзесяцігоддзяў бараніў заваёвы Вялікай Перамогі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

На думку Лукашэнкі, гэта бясспрэчныя каштоўнасці беларускай дзяржавы. «Каштоўнасці, якія, як бы цяжка нам ні было за гады нашай найноўшай гісторыі, ніколі не падвяргаліся сумневу нашага грамадства і нашага народа.

Так, былі ў нас асобныя прапановы па змене гэтага свята, прапаноўвалі адзначаць яго ў сувязі з рознымі падзеямі, але мы годна, і не толькі ў гэтым плане, вытрымалі гэтыя выпрабаванні.

Гэта сапраўды былі выпрабаванні для народа. Мы не сталі граміць помнікі, мяняць назвы вуліц (пачыналі, але своечасова спахапіліся і перасталі), мяняць свае адвечныя сімвалы, пры якіх была пабудавана наша Беларусь і створаны асновы незалежнасці і суверэнітэту, не сталі перайменоўваць нашы святы. Скрозь невялікую тоўшчу найноўшай гісторыі мы ўбачылі, што паступілі правільна. І сёння ніводны з нашых рухаў нельга падвергнуць крытыцы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

0
Юрась / Адказаць
23.02.2015 / 15:15
Забываецца, пры якіх сімвалах Беларусь атрымала незалежнасць
0
выдатна заўважана! / Адказаць
23.02.2015 / 15:29
Юрась, так! пры красна-зялёнай капусте дакладна засталася б з рашай назаўсёды!
0
Залаты Талер / Адказаць
23.02.2015 / 15:35
І сёння ніводны з нашых рухаў нельга падвергнуць крытыцы», ================================================== 1) Вёска вымерла, пачынаюць выміраць райцэнтры 2) Катастрафічная дэмаграфія 3) Заробак у шмат якіх месцах не атрымлівалі з новага году 4)Знішчаны як клас прадпрымальнікі 5) Разбурана нацыянальная адукацыя 6) Няма выбару і выбараў *** 101) Ідзе паўнамаштабнае і мэтанакіраванае знішэнне Беларусі як дзяржавы. Беларусь як дзяржава не адбылася. Мы жыввём не коштам уласных здабыткаў, а коштам падачак суседа. 1001)...
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру