Фота: Redline via wikimedia.org

Фота: Redline via wikimedia.org

Каб удасканаліць графік руху цягнікоў, вызначыць сярэднюю дальнасць паездак пасажыраў і інтэнсіўнасць пасажырапатоку, мінскае метро выдасць пасажырам талоны, перадае БЕЛТА. Таксама метрапалітэн цікавіць інтэнсіўнасць перасадак на вузле «Кастрычніцкая»-«Купалаўская».

На талонах, што будуць выдаваць пасажырам на ўваходзе ў метро, будзе нанесены нумар станцыі. Іх трэба мець пры сабе да канца паездкі і здаць на выхадзе.

У час правядзення акцыі ў вагонах будуць размешчаныя інфармацыйныя лісты. На станцыях будуць агучаныя адпаведныя абвесткі.

Метрапалітэн загадзя просіць прабачэння за магчымыя затрымкі і нязручнасці, што можа выклікаць «талоннае абследаванне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0