На ўручэнні 87-й прэміі Амерыканскай акадэміі кінамастацтва «Оскар» найлепшым замежным фільмам прызнана стужка «Іда» брытанскага кінарэжысёра польскага паходжання Паўла Паўлікоўскага. Прыз прарочылі расійскаму «Левіяфану».

Дзеянне «Іды» адбываецца ў Польшчы 1950-х. І хоць у немалой ступені яўрэйскі склад Акадэміі не мог застацца абыякавым да шчымлівай гісторыі маладой каталіцкай паслушніцы, якая напярэдадні прыняцця манаства даведалася пра сваё яўрэйства і ўскрывае страшную гісторыю гібелі сям'і ў Халакосце, але зводзіць карціну Паўлікоўскага толькі да яўрэйскай тэмы было б спрашчэннем, піша Бі-Бі-Сі.

Сям'я Паўлікоўскага эмігравала з сацыялістычнай Польшчы ў 1971 годзе, калі яму было 14 гадоў, і чорна-белая, неверагодна стыльная «Іда» бліскуча перадае задушлівую, цяжкую атмасферу пасляваеннай Польшчы, у якой камунізм і каталіцызм паспяхова дапаўняюць адзін аднаго ў падаўленні духу свабоды, дадае Бі-Бі-Сі.

Цікава, што «Іда» ўзяла чатыры ўзнагароды на ХХ Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» у 2013 г. Тады фільм быў пазначаны, як сумесны польска-дацкі праект.

«Іда» атрымала ў 2013 г. Гран-пры за найлепшы фільм («Золата «Лістапада»), перамогі ў намінацыях «Фільм як з’ява мастацтва» («Срэбра «Лiстапада»), «За найлепшую жаночую ролю другога плану» (актрыса Агата Кулеша) і «За найлепшую аператарскую працу імя Юрыя Марухіна» (аператары Лукаш Жаль і Рышард Ленчэўскі).

Трэйлер 2013 г.

Трэйлер 2014 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?