У інтэрнэце з'явіўся кліп на новую песню Алы Пугачовай «Вайна», у якім выкарыстаны кадры здзекі з украінскіх салдат баевікоў ДНР. Таксама ў фільме выкарыстаныя кадры з мастацкага фільма «Лятуць журавы».
Кліп зрабілі невядомыя людзі. Сама ж спявачка так пракаментавала сваю новую песню:
«Усяму свой час. Трэба спяваць тое, што адчуваеш. Я наогул, шчыра кажучы, як птушка… Я не спяваю, калі гарматы лупяць. А зараз мяне зачапіла ўсё гэта», — сказала яна ў эфіры «Рускага радыё».
Варта адзначыць, што Ала Пугачова не раз крытычна выказвалася пра палітычную сітуацыю ў Расіі і пра кіраўніцтва краіны. Яна таксама падпісалася ў падтрымку музыкі Андрэя Макарэвіча і адмовілася прымаць удзел у канцэрце 12 чэрвеня ў Крыме, прысвечаным Дню Расіі.