Надзея Астапчук

На турніры Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Менску Надзея Астапчук перамагла ў спаборніцтвах па штурханьні ядра і стала лідэркай сусьветнага сэзону ў гэтым відзе праграмы.

На турніры Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Мінску Надзея Астапчук перамагла ў спаборніцтвах па штурханні ядра.

Лепшая лёгкаатлетка краіны па выніках 2007 года зноў пацвердзіла свой высокі клас, паказаўшы рэзультат 19 м 73 см, і стала лідэрам сусветнага сезона ў гэтым відзе праграмы. Другую пазіцыю тут займае прадстаўніца ЗША Элізабет Ваплес, у актыве якой 18 м 18 см, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Што датычыцца спаборніцтваў у Мінску, то трэба адзначыць выступленне брастаўчаніна Максіма Лыншы ў бегу на 60 м з бар’ерамі, які пераадолеў дыстанцыю за 7,73 сек, што адпавядае выніку майстра спорту міжнароднага класа. У спартыўнай хадзьбе на 5 км перамаглі Алена Гінько (21 мін 21,04 сек) і Андрэй Сцепанчук (19.23,82).

Наступнымі спаборніцтвамі, дзе нашы лёгкаатлеты змогуць выпрабаваць свае сілы, будзе Кубак Беларусі, спаборніцтвы якога пройдуць 25 студзеня ў Магілёве ў спартыўным комплексе «Алімпіец». А 7‑9 сакавіка ў іспанскай Валенсіі адбудзецца чэмпіянат свету ў закрытых памяшканнях, які стане адным з важных этапаў падрыхтоўкі да галоўных стартаў сезона — Алімпійскіх гульняў‑2008 у Пекіне.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0