Свет1717

Сакрэтны дакумент: Пуцін планаваў пачаць расчляненне Украіны з Крыма і Харкава

Рэдакцыя расійскай «Новай газеты» апублікавала змест дакумента са сцэнарам Крамля па падзеях ва Украіне.

novayagazeta.ru

Дакумент утрымлівае паэтапны план расчлянення Украіны. Яго тэкст размешчаны на сайце «Новай газеты».

Як адзначае «Новая», у цэлым высокая ступень супадзення гэтага праекта з дзеяннямі расейскай улады кідаецца ў вочы, хоць рэальны ход украінскай драмы ўнёс некаторыя карэктывы.

У прыватнасці, плануючы вайну ва Украіне, акружэнне Пуціна разлічвала пачаць расчляненне Украіны з Крыма і Харкаўскай вобласці, а не з Данецкай, маючы на ўвазе «цесныя дзелавыя і палітычныя сувязі мясцовай бізнэс-эліты, якую узначальвае Р. Ахметаў, з шэрагам прадстаўнікоў апазіцыйнага алігархічнага альянсу».

У яго падрыхтоўцы, як мяркуецца, мог прымаць удзел «праваслаўны бізнэсмэн» Канстанцін Малафееў, дакумент быў прадстаўлены Пуціну ў перыяд паміж 4 і 12 лютага 2014 года — да уцёкаў Януковіча.

«Па-першае, рэжым В. Януковіча канчаткова збанкрутаваў. Яго палітычная, дыпламатычная, фінансавая, інфармацыйная падтрымка Расійскай Федэрацыяй ўжо не мае ніякага сэнсу», — напісана ў дакуменце.

Аўтары падкрэсліваюць, што «Расія ні ў якім разе не павінна абмяжоўваць сваю палітыку ва Украіне толькі толькі спробамі ўплываць на кіеўскі палітычны расклад».

«Канстытуцыя Украіны ў любым выпадку няздольная стаць механізмам, з дапамогай якога можна было б легітымным чынам запусціць інтэграцыю ўкраінскіх усходніх тэрыторый і Крыма ў дзяржаўна-прававое поле Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў дакуменце. Таксама там пазначана, што «Расія павінна дамагчыся заключэння дагавораў аб прыгранічным і трансгранічным супрацоўніцтве, а затым усталяваць непасрэдныя дзяржаўна-дагаворныя адносіны з тымі украінскімі тэрыторыямі,»дзе маюцца ў наяўнасці ўстойлівыя прарасійскія электаральныя сімпатыі».

Сярод такіх абласцей, згодна з дакументам, няма Данецкай вобласці.

«У першую чаргу — з Рэспублікай Крым, Харкаўскай, Луганскай, Запарожскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай і ў меншай ступені — Херсонскай і Адэскай абласцямі. (З гэтага пераліку наўмысна — і досыць умоўна — выведзеныя Сумская вобласць і Данецкая вобласць. Першая — з прычыны вельмі высокага электаральнага ўплыву ў ёй партыі «Батькiвщина». Другая — з прычыны цесных дзелавых і палітычных сувязяў мясцовай бізнэс-эліты, якую узначальвае Р. Ахметаў, з шэрагам прадстаўнікоў апазіцыйнага алігархічнага альянсу, якія маюць тут свае маштабныя інтарэсы.).

Далей публікуем урывак дакумента:

«Мэтазгодна паслядоўнае вылучэнне трох лозунгаў, якія па меры развіцця вынікаюць адзін з другога:

Патрабаванне «федэралізацыі» (ці нават канфедэралізацыі) ў якасці гарантыі для гэтых рэгіёнаў ад ўмяшання празаходніх і нацыяналістычных сіл у іх унутраныя справы;

Незалежнае ад Кіева ўступленне ўсходніх і паўднёва-ўсходніх абласцей на рэгіянальным узроўні ў Мытны Саюз, што забяспечыць неабходныя ўмовы для нармальнай працы і развіцця прамысловасці;

Прамая суверэнізацыя з наступным далучэннем да Расіі, як адзінага гаранта ўстойлівага эканамічнага развіцця і сацыяльнай стабільнасці.

Неабходна падрыхтаваць умовы для правядзення ў Крыме і Харкаўскай вобласці (а далей і ў іншых рэгіёнах) рэферэндумаў, якія ставяць пытанне аб самавызначэнні і далейшай магчымасці далучэння да Расійскай Федэрацыі».

Нагадаем, Канстанцін Малафееў трапіў у санкцыйны спіс ЕС. Ва Украіне супраць Малафеева распачата крымінальная справа, яго падазраюць у фінансаванні баевікоў.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе36

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе36

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць