08.03.2015 / 23:56

«У нас 20 гадоў усё расце і расце, а мы ўсё адстаём і адстаём» 10

У Тэрэспалі мяса і сыр можна купіць у паўтара раза танней, чым у Брэсце. Цэны на хлеб і малако ў Тэрэспалі і Брэсце зраўняліся. Але ж пенсіі ў Польшчы разы ў два­-тры большыя, чым у нас!

У мяне акцыі «Савушкавага прадукту», дык дулю я з іх меў. А мой траюрадны брат у Тэрэспалі мае акцыі польскага мясакамбіната, дык кожны год мае сабе «на урлёп» (г.зн. па­-польску «на водпуск» — НН), на Балтыку ездзіць.

Як так выйшла, што ў нас 20 гадоў усё расце і расце, а мы ўсё адстаём і адстаём?

Пенсіянер, Брэст

0
Inhvar / Адказаць
09.03.2015 / 00:05
Бальшавiцкая сiстэма(савецкага "хозрасчоту") трэба сказаць вельмi паскудная сiстэма.
0
Доктар / Адказаць
09.03.2015 / 02:45
''Урлёп''- гэта зь нямецкай, ''Urlaub''- водпуск.
0
цымель / Адказаць
09.03.2015 / 06:48
а таму што мы усё маучым и маучым . А нас дураць и дураць .
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру