25.02.2015 / 13:02

«Сюды не зойдзеш, не сказаўшы «Жыве Беларусь» — беларускі пакой на перадавой пад Данецкам ФОТА 36

Фота Руты Пушкарчук

Памяшканне, у якім жывуць беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, паказала ў сваім Facebook Рута Пушкарчук, інфармацыйная супрацоўніца Правага сэктара. 

«У Пясках на пазіцыі «Дом» есць пакой, увайсці ў які можа толькі сказаўшы «Жыве Беларусь» і ў адказ пачуўшы «Жыве вечна». На яе дзвярах напісана «БНР» — Беларуская Народная Рэспубліка», — піша Рута. Пяскі — амаль цалкам разбураная агнём расійскіх баевікоў вёска побач з былым Данецкім аэрапортам.

Жывуць у пакоі беларусы — байцы-добраахвотнікі Правага сектара.

Фота Руты Пушкарчук

«Тарас у вольны час грае на гітары, Ян працуе за швейнай машынкай (ён па адукацыі кравец). А калі побач з будынкам падаюць міны, яны хорам выгукаюць «Слава Украіне». Ян моцна сумуе па доме — ужо больш за год ён ваюе ва Украіне… », — дадае аўтар запісу.

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне не утвараюць адзінага фармавання, а змагаюцца ў складзе розных батальёнаў пры Міністэрствах абароны і ўнутраных сіл, а таксама ў складзе непадкантрольнага дзяржаве Добраахвотнага украінскага корпусу Правага сектара (ДУК ПС).

Аляксандр Гелагаеў

1
Дядька Сэм / Адказаць
25.02.2015 / 13:17
Добра хлопцы, бейце оккупантов . Жыве Беларусь i Нiхай Жыве Вечна!!!
1
Valkyrja / Адказаць
25.02.2015 / 13:34
Беражы вас Бог, хлопцы!!!
1
Татьяна / Адказаць
25.02.2015 / 13:38
Хлопцы, мы Вами гордимся, Вы герои Беларуси (БНР)! Жыве Беларусь !!!
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру