08.03.2015 / 23:56

Палітуцякач Панамароў памірыўся з наймальнікам, хаты якога спаліў 11

 

«Наша Ніва» звязалася з палітуцекачом з Клецка Сяргеем Панамаровым. Чатыры гады назад ён выехаў у Польшчу: ад’езд патлумачыў пагрозай жыццю за сваю грамадскую дзейнасць. А ў 2012 трапіў там у скандал, пасля якога апынуўся ў турме.

«На свабоду я выйшаў яшчэ 13 лютага 2014. Быў за кратамі 5 месяцаў. Першыя дзве ночы пасля вызвалення правёў на вуліцы. А затым беларус Кірыл Семянчук дапамог. Цяпер два месяцы без працы сяджу — зіма. А ў сакавіку, думаю, уладкуюся», — расказаў Сяргей Панамароў.

13 верасня 2012 Панамароў падпаліў два дамкі, якія належалі іншаму беларускаму ўцекачу Дзмітрыю Сурбе. Канфлікт быў бытавы: наймальнік не заплаціў найміту за працу.

«Сурба паклікаў мяне ствараць турыстычны цэнтр на Мазурскіх азёрах: я зарабляў 10 злотых за гадзіну (каля 3 даляраў), а ён абяцаў 15. А калі прыехалі на Мазуры, пасяліў мяне ў драўляным кемпінгу, дзе не было ніякіх умоў: мыцца хадзіў за паўкіламетра да возера. Працаваў па 14—15 гадзін. Выплату заробкаў затрымліваў. Два палякі, якіх таксама нанялі, кінулі працу. Паставіць паспелі мы два дамкі. За ўвесь час я атрымаў толькі 500 злотых».

А пасля Сурба прывёз яшчэ беларусаў, якіх пасяліў у гатэлі. Тут Панамароў не вытрымаў і рашыўся на падпал.

«Я яму сказаў, што спалю тыя дамкі, калі ён са мной не разлічыцца. Ён вінен мне быў 6500 злотых, а ў мяне ў кішэні было ўсяго 8 злотых. Апоўначы я падпаліў дамы. Тры гадзіны чакаў, каб добра разгарэлася, і выклікаў паліцыю. Прыехалі пажарныя, але тушыць ужо не было чаго. Кажу: «Забірайце мяне ў паліцыю — спаць хачу». Я падпаліў — іншага выйсця не было».

«15 студзеня 2014 быў суд. Я папрасіў, каб пратрымалі ў турме хаця б да 13 сакавіка — не было куды ісці, дзе жыць. Але выпусцілі на месяц раней. Патлумачылі, што калі пасадзяць на паўгода, буду тады мець судзімасць. А так не маю. Таму не ўзнікла і пытанне з дэпартацыяй».

Панамароў кажа, што цяпер да Сурбы прэтэнзій не мае. А той не будзе спаганяць з яго 80 тысяч злотых, у якія ацанілі спаленыя дамкі.

У Беларусь вяртацца ўцякач не збіраецца. «У мяне «карта побыту» і жэнеўскі пашпарт бежанца», — кажа Панамароў. Сёлета ён будзе падаваць дакументы на пастаяннае месца жыхарства. А тады праз два гады думае і пра польскае грамадзянства.

У турме ўцякач напісаў кнігу, у якой апісаў сваё жыццё на фоне падзей, праз якія прайшоў.

Сяргей Панамароў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Сібіры. За савецкім часам двойчы судзімы, у тым ліку за забойства. У 1989 пераехаў у Беларусь. Пасяліўся ў Клецку, дзе выдаваў бюлетэнь «Бойкі Клецк». За публікацыі ў гэтым самвыдаце з ім судзіліся мясцовыя чыноўнікі. У 2010 папрасіў палітычны прытулак у Польшчы.

Сяргей Макарэвіч

0
Inhvar / Адказаць
09.03.2015 / 00:02
Угалоўнiк цi сьмелы чалавек?(не разумею)
0
ужо не пью / Адказаць
09.03.2015 / 00:07
Что делает Водка !? Беларусы столько не пьют...
0
Ales J / Адказаць
09.03.2015 / 03:20
Аtencja
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру