Ірландскі акцёр Джэймі Дорнан, які выканаў ролю галоўнага героя фільма «50 адценняў шэрага», адмовіўся здымацца ў працягу, паведамляе inquisitr.com.

wmagazine.com

wmagazine.com

Па чутках, галоўных прычын дзве. Першая — незадаволенасць жонкі акцёра Амеліі Уорнер, якая не згодная дзяліць мужа са здымачнай пляцоўкай, дзе муж знікае занадта часта, пакуль Уорнер адна гадуе маленькую дачку. Да таго ж жонцы Дорнана не вельмі падабаецца бачыць мужа ў эратычных сцэнах. І калі ўдзел ў першай частцы карціны апраўдваўся тым, што гэта абяцала прарыў у яго кар'еры, то цяпер жонка зоркі не бачыць неабходнасці працягваць здымкі.

А другая прычына — гэта незадаволенасць самога акцёра вынікамі здымак першай часткі. Колькасцю разгромных рэцэнзій і партнёркай Дакотай Джонсан, з якой сыграць добра было, па словах Джэймі, проста немагчыма з-за адсутнасці «хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?