Якасць школьнай адукацыі хвалюе многіх беларусаў, чые дзеці вучацца ці збіраюцца пайсці ў школу. Найбольш прасунутыя бацькі шукаюць новыя формы навучання і падыходы да выхавання сваіх дзетак.

Менавіта для такіх бацькоў ды іх дзяцей журналістка, маці двух сыноў Ганна Трубачова стварае камунікацыйна-адукацыйную платформу пад назвай «Таранціны і сыны».

Што хаваецца за доўгай назвай? Як ні парадаксальна,

«Таранціны і сыны» – гэта своеасаблівая «школа» для тых, хто ад школы…адмовіўся і займаецца па індывідуальным плане («хоўмскулінг»).

Ідэя аўтараў у тым, каб зацікавіць дзяцей вучыцца, дапамагчы знайсці тое, што ім падабаецца рабіць, развіваць ініцыятыўнасць. У такой школе дзеці змогуць выбіраць заняткі, а звыклых адзнакаў, раскладаў, званкоў зусім не будзе.

Па словах аўтараў праекту, яны не ствараюць штосьці новае, а наадварот, жадаюць вярнуцца да часоў, калі настаўнік сапраўды быў Настаўнікам з вялікай літары.

Мяркуецца, што першыя заняткі пачнуцца ў студзені 2016 года. Кошт навучання за месяц складзе 500 даляраў у эквіваленце, пры гэтым палова месцаў будзе льготнай.

Каманда настаўнікаў ужо ёсць, а гурткі дадатковай адукацыі будуць весці вядомыя людзі і прафесіяналы сваёй справы, у тым ліку актрыса Ганна Хітрык, мастачка Ніка Сандрас ды іншыя. Будынак для правядзення заняткаў таксама ёсць на прыкмеце. Засталося знайсці інвестараў – папярэдні бюджэт праекта складае 1 мільён долараў.

У чацвер 26 лютага, а 17:00, у рэдакцыі «Нашай Нівы» аўтарка ідэі адукацыйнага праекту Ганна Трубачова адкажа на пытанні журналістаў і чытачоў «Нашай Нівы».

Свае пытанні пакідайце, калі ласка, у каментарах.

Паглядзець адказы на асобныя пытанні інтэрв'ю можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?