Галоўная перашкода на шляху паляпшэння адносін ЕС і Беларусі — гэта палітычныя зняволеныя. Пра гэта кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора паведаміла агенцтву LETA.

Каментуючы рашучасць Латвіі надаць новы імпульс адносінам паміж Беларуссю і ЕС, Майра Мора заявіла, што адносіны ЕС і Беларусі «нармалізуюцца, але не паляпшаюцца».

«Яны палепшацца толькі пасля таго, як мы прыбярэм апошнія перашкоды ў нашых адносінах. Беларусь зрабіла некалькі крокаў, але гэта вельмі маленькія крокі», — сказала яна.

Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі таксама выказала меркаванне, што не варта чакаць радыкальных або рэзкіх змяненняў у адносінах.

«Некаторыя з палітвязняў былі вызваленыя, некаторыя да гэтага часу адбываюць пакаранне. Беларусь пачала больш шчыльна працаваць з Радай Еўропы ў пытанні адмены смяротнага пакарання. У гэтых момантах мы ўсё яшчэ не выйшлі за рамкі дыскусій, але тым не менш, гэта крок у правільным кірунку», — сказала Мора.

Галоўная ж перашкода на шляху паляпшэння адносін ЕС і Беларусі — палітычныя зняволеныя. «Гэта тое, чаго мы сапраўды не можам прыняць», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?