Кэйт Бланшэт, фота cate-blanchett.net

За званьне найлепшага фільму у гэтым годзе будуць змагацца крывавая карціна «Старым тут ня месца» — развагі пра падзеньне нораваў ад братоў Коэнаў, драма «Нафта» пра піянэра‑нафтавіка ў Каліфорніі, брытанская гісторыя пра каханьне і вайну «Адкупленьне», юрыдычны трылер «Майкл Клэйтан» і моладзевая камэдыя «Джуна».

У намінацыі «найлепшы замежны фільм» сёлета прадстаўлены два фільмы расейскіх рэжысёраў — «12» Мікіты Міхалкова і «Мангол» Сяргея Бадрова‑старэйшага.

Фільм «12» — рымэйк клясычнай стужкі Сідні Люмэта «Дванаццаць разьюшаных мужчын». Карціна «Мангол» апавядае пра Чынгізхана, яна зьнята на мангольскай мове і вылучана на «Оскар» ад Казахстану.

У катэгорыі «Найлепшы рэжысёр» намінаваны стваральнікі карцін «Старым тут ня месца», «Нафта», «Джуна», «Майкл Клэйтан» і «Матылёк і вадалазны звон».

За званьне найлепшага выканаўцы галоўнай мужчынскай ролі будуць змагацца Джордж Клуні, Дэніэл Дэй‑Льюіс, Джоні Дэп, Томі Лі Джонс і Віга Мортэнсэн.

Аўстралійская акторка Кэйт Бланшэт намінавана ў дзьвюх катэгорыях — «Найлепшая жаночая роля першага пляну» за фільм «Элізабэт» і «Найлепшая жаночая роля другога пляну» за фільм «Там мяне няма» пра Боба Дылана.

У намінацыі «Найлепшая жаночая роля першага пляну» таксама прадстаўлены брытанская акторка Джулі Крысьці, францужанка Марыён Каціяр, Лаўра Ліні і акторка з Канады Элен Пэйдж.

Уручэньне «Оскараў» пройдзе 24 лютага.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0