Прынамсі, такая прапанова з’явілася на сайце грамадскіх ініцыятыў. Аўтар шукае аднадумцаў, каб яго родны горад Краснакамск, што знаходзіцца ў Пермскім краі, перайменавалі ў Пуцін.

«Гэтым мерапрыемствам адразу вырашаецца дзве задачы, — паведамляе ініцыятар. — Па-першае, увекавечыць імя прэзідэнта, які шмат зрабіў для краіны і для горада ў прыватнасці. Па-другое, падняць імідж горада. З такой гучнай назвай — горад асуджаны на росквіт. Улады проста абавязаны будуць вырашыць праблемы з чыстай вадой, дарогамі, паркамі, дзіцячымі садамі, інфраструктурай і іншымі надзённымі праблемамі. Бо, напрыклад, лозунг «Дайце Пуціну чыстую ваду!» наогул будзе гучаць з разраду сусветных сенсацый. Адразу з'явіцца турыстычны попыт у горад з такім імем. Думаю, выйгрыш відавочны».

Пакуль што «за» падпісалася толькі 10 чалавек, «супраць» – 3. Каб ініцыятыва была разгледжана на муніцыпальным узроўні, яна павінна набраць не менш за пяць тысяч галасоў мясцовых жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?