У Бабруйску кіроўца таксі атрымаў колата-рэзаныя раненні ў выніку нападу на яго пасажыра з мэтай абрабавання.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, злачынства было ўчынена вечарам 19 лютага. «Устаноўлена, што 19 лютага падазроны вырашыў завалодаць грашовымі сродкамі кіроўцы таксі. З гэтай мэтай ён узяў дома кухонны нож і адправіўся на стаянку таксі. Выбраўшы аўтамабіль «Фальскваген-Шаран», падазроны скарыстаўся паслугамі таксі і папрасіў адвезці яго на завулак Ганчарны. Даехаўшы да месца, падазроны выбраў малаасветленае бязлюднае месца і запатрабаваў спыніцца. Пасля гэтага нажом нанёс некалькі ўдараў у галаву і тулава кіроўцы, прычыніўшы яму колата-рэзаныя раны», — сказала прадстаўнік следства.

Паводле яго слоў, кіроўца аказаў злачынцу актыўнае супраціўленне, з-за чаго той пакінуў аўтамабіль і паспрабаваў уцячы. «Кіроўца таксі паведаміў аб здарэнні ў міліцыю, апісаўшы прыкметы нападаўшага, а таксама самастойна звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу», — адзначыла Салянюк.

У хуткім часе падазроны быў затрыманы супрацоўнікамі Бабруйскага аддзела дэпартамента аховы непадалёк ад месца злачынства. Ім аказаўся раней не судзімы мясцовы жыхар 1996 года нараджэння. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле «Замах на забойства, спалучанае з разбоем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?