З пачатку гэтага года ў Беларусь пераехала каля 1600 грамадзян Украіны, паведаміў пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка 26 лютага ў Мінску. 

«За мінулы год — больш за 60 тысяч», — сказаў дыпламат. 

Паводле яго слоў, штодзённа ў пасольства паступае да 30 зваротаў з просьбамі аб аказанні садзейнічання ў пераездзе ў Беларусь. 

Валянцін Вялічка паведаміў, што цяпер на консульскім уліку пасольства Беларусі ў Кіеве знаходзяцца каля 3000 грамадзян Беларусі. 400 чалавек, якія жылі ў Крыме, перададзеныя на консульскі ўлік у аддзяленне беларускага пасольства ў Растоўскай вобласці. 

Вялічка заявіў, што беларускае пасольства не мае ніякіх звестак аб грамадзянах Беларусі, якія ваююць у зоне АТА ў абодвух бакоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?