Грамадства33

Царун: Трэцяя лінія метро будзе вельмі сучаснай

Першыя чатыры станцыі трэцяй лініі плануюць пабудаваць да 2018-2019 гадоў. Яны дададуць метро адразу два перасадачныя вузлы. Мінчукам распавялі, колькі грошай выдаткуюць на будаўніцства метро ў гэтым годзе.

Летась на праектаванне і будаўніцтва першага ўчастка трэцяй лініі метро выдаткавалі каля 68 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў начальнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун.

У гэтым годзе на патрэбы трэцяй лініі выдаткуюць каля 981 мільярда рублёў. З іх 500 мільярдаў — крэдытныя рэсурсы, а 481 мільярд рублёў выдзелены з бюджэту Мінска.

Цяпер ідуць працы па першых чатырох станцыях трэцяй лініі («Вакзальная», «Кавальская слабада», «Юбілейная плошча», «Плошча Багушэвіча»), інжынерным корпусе і будынку абслуговага персаналу. Будаўнічая даўжыня ўчастка — 4,3 кіламетра, эксплуатацыйная — на кіламетр менш.

Павел Царун мяркуе, што нагрузка на чатыры станцыі ў пачатку эксплуатацыі будзе ад 10 да 20 тысяч пасажыраў у суткі, пасля будаўніцтва сямі станцый гэтыя лічбы, зразумела, павялічацца.

Спецыяліст адзначае, што «трэцяя лінія будзе вельмі сучаснай» як па аздабленні, так і па праектных рашэннях. Напрыклад, па праекце на ўсіх станцыях гэтай лініі будзе ахоўны экран. Экраны на платформах не дазволяць пасажырам падаць на рэйкі. Цягнікі на новай лініі змогуць рухацца ў аўтаматычным рэжыме (машыністы будуць толькі кантраляваць працэс). Даўжыня платформы прадугледжваецца з улікам саставаў з пяці вагонаў метро.

У вестыбюлях новых станцый і на ўваходных зонах абяцаюць выкарыстоўваць плітку «Керамін», як ужо рабілі на самых «свежых» станцыях мінскага метро. Падлогі — гранітныя, таму што «гэта матэрыял, якому няма альтэрнатывы па зносаўстойлівых характарыстыках».

Доўгачаканы аўтаматызаваны праходчы шчыт дырэкцыя па будаўніцтве сталічнай падземкі плануе атрымаць у жніўні. Пры гэтым Павел Царун тлумачыць, што яшчэ два месяцы зойме зборка шчыта.

Трамвайны рух у раёне вакзала, закрыты з-за перакладкі камунікацый, адкрыюць у чэрвені, але зноў закрыюць у канцы лета — зноў жа з-за патрэб трэцяй лініі метро.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць