Польскія вайсковыя інструктары могуць быць накіраваныя для падрыхтоўкі ўкраінскіх падафіцэраў пасля таго, як у сакавіку сустрэнуцца прадстаўнікі абаронных ведамстваў Украіны і Польшчы.

Польскія вайсковыя медыкі трэніруюцца; polska-zbrojna.pl

Праз некалькі дзён ва Украіну адправіцца польскі генерал Багуслаў Пацэк, які кіруе падрыхтоўкай трэніравальных праграм для ўкраінскай арміі.

Польскія інструктары будуць вучыць украінскіх, якія ў сваю чаргу будуць перадаваць веды сваім жаўнерам.

Раней пра тое, каб накіраваць брытанскіх вайскоўцаў ва Украіну для дапамогі ў перападрыхтоўцы асабовага складу, казаў прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран. Таксама ЗША накіруюць ва Украіну ў наступным месяцы вайсковых інструктараў-медыкаў. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?