Барысаўскі БАТЭ выйшаў у чвэрцьфінал Кубку чэмпіёнаў Садружнасьці, які гэтымі днямі праходзіць у Санкт‑Пецяргургу. Турнір беларусы пачалі ў суботу нічыёй з армянскім «Бананцам» — 1:1. Празь дзень такі самы вынік быў зафіксаваны ў гульні БАТЭ з дублем кіеўскага «Дынама».

Вырашальнай для БАТЭ стала апошняя гульня ў групе з ташкенцкім «Пахтакорам». Узбэкі загадзя забясьпечылі сабе выхад у наступны раунд, таму падчас сустрэчы з барысаўцамі маглі дазволіць сабе троху расслабіцца. БАТЭ адкрыў лік у сярэдзіне першага тайму, аднак ужо на 47‑ай хвіліне ташкентцы выраўнялі яго — 1:1. Пераможны гол нашы хлопцы забілі за дванаццаць хвілін да сканчэньня гульні — 2:1.

Заўтра, 23 студзеня, а 12:00 БАТЭ у 1/4 фіналу сустрэнецца з «Алімпі» з Руставі. Грузіны ў сваёй групе атрымалі тры перамогі запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?