Прэзідэнт Аргенціны Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер зрабіла шэраг перастановак ва ўрадзе краіны, змяніўшы прэм'ер-міністра, кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі і міністра аховы здароўя.

На пасаду прэм'ер-міністра краіны замест Хорхе Капітаніча прызначаны Анібалу Фернандэс, які раней займаў пасаду кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.

Адміністрацыю прэзідэнта замест Фернандэса ўзначаліць Эдуарда Вада дэ Пэдра — адзін з кіраўнікоў моладзевай праўладнай арганізацыі «Кампора». Пасаду міністра аховы здароўя краіны пакіне Хуан Мансур, на яго месца прызначаны Даніэль Гальян, які раней ўзначальваў упраўленне аховы здароўя.

Капітаніч, па яго ўласных словах, будзе прэтэндаваць на маючых адбыцца ў гэтым годзе выбарах на пасаду кіраўніка мясцовай улады горада Рэсістэнсія (сталіцы правінцыі Чака, у якой да лістапада 2013 года — да моманту прызначэння кіраўніком кабінета — ён быў губернатарам). Былы міністр аховы здароўя Мансур будзе прэтэндаваць на пасаду губернатара правінцыі Тукуман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?