Моладзевая актывістка Вольга Лісаковіч атрымала позву з рук супрацоўніка КДБ, у якой яе выклікаюць на допыт. Перад гэтым супрацоўнікі дзяржбясьпекі прыходзілі да яе на працу 15 студзеня, задавалі пытаньні пра жаночую канфэрэнцыю ў Вільні, на якой прысутнічала дзяўчына.

Вольга сказала, што будзе размаўляць толькі ў выпадку атрыманьня афіцыйнага выкліку.

22 студзеня ёй была ўручана позва, у адпаведнасьці зь якой яна абавязана зьявіцца на допыт да сьледчага Вецяневіча Аляксандра Пятровіча 23 студзеня а 10‑й раніцы.

На пытаньне, ці зможа яна зьявіцца разам з адвакатам, ёй адказалі, што можа, але адкавата ў кабінет не пусьцяць, паколькі справа не крымінальная.

Аказваецца, што жаночыя канфэрэнцыі уяўляюць небясьпеку для беларускай дзяржавы, і ўсе сілы КДБ скіраваныя на іх выкараненьне.

АЛ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0